Вітаем вас, сябры,

на старонцы музычнага альбому на вершы паэта Леаніда Дайнекі
«Ветразі, альбо Адзінота пяшчотнага слова».
Выканаўца — Таццяна Дайнека. У запісу прымалі ўдзел Юры Хілавец (гітара) і Уладзімір Кур'ян (баян).

28 студзеня 2020 года Леаніду Дайнеку споўнілася б 80 год.

Падзеі

Прысвечаныя аўтару

Асоба

Леанід Дайнека

28 студзеня будзе адзначацца 80-годдзе з дня нараджэння майстра гістарычнай прозы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і літаратурнай прэміі імя Мележа Леаніда Марцінавіча Дайнекі.

Нарадзіўся будучы пісьменнік ў вёсцы Змітраўка Другая Клічаўскага раёна ў 1940 годзе. У дзяцінстве шмат займаўся спортам, любіў футбол, у школе цікавіўся гісторыяй і геаграфіяй, вывучаў карты.

Вядомы як адзін з лепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст., «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;. У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзеянне ў якім адбываецца ў XV—XVI ст. у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

Пакінуць водгук

Падтрымайце выданне альбома або выкажыце сваё меркаванне ці пару словаў водгукаў праз імэйл →